Міжнародная акцыя “Вольная Беларусь” пройдзе 18 сакавіка

2012 2012-03-09T12:57:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/free-belarus-action-2012.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На 18 сакавіка прызначана правядзенне агульнаеўрапейскай акцыі "Вольная Беларусь", якую ўжо сёмы год запар ладзяць Маладыя Еўрапейскія Федэралісты (JEF).

Паводле арганізатараў, мэта акцыі – выказаць пратэст і павялічыць дасведчанасць пра апошнюю пакінутую дыктатуру на еўрапейскім кантыненце. “Пачынаючы з моманту прыходу да ўлады ў 1994 годзе, прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка прыгнятае волю свайго народа і ігнаруе яго голас”,- заяўляюць арганізатары акцыі. Сёлета мэта акцыі "Вольная Беларусь" - "Кажы Гучней За Дэмакратыю ў Беларусі".

Арганізатары акцыі запрашаюць усіх ахвочых прыцягнуць увагу да падзеяў у Беларусі, а таксама дадаць свой унёсак да адзінай і вольнай Еўропы.

Больш падрабязную інфармацыю пра акцыю "Вольная Беларусь" і пра тое, як прыняць у ёй удзел, можна знайсці на сайце www.free-belarus.eu, на старонцы ў Facebook і мерапрыемстве.

Рэгістрацыя ўсіх дзеянняў адбываецца тут да 15 сакавіка 2012 года!

Па дадатковых пытаннях можна звяртацца па адрасе belarus@jef.eu

ці тэлефоне: +32 2 512 00 53

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international