У Барысаве затрымалі актывістаў Анатоля Аскерку і Івана Шутко

2012 2012-03-09T14:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/milicejskajamashyna.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Каля 11-й гадзіны да актывіста Партыі БНФ з Барысава Анатоля Аскеркі дадому прыехалі міліцыянты і забралі яго ў раённы аддзел міліцыі. Пра гэта ён пасьпеў паведаміць праваабаронцу Алегу Мацкевічу па тэлефоне. На дадзены момант сувязь з актывістам адсутнічае.

Дакладная прычына затрыманьня пакуль невядомая. Як распавяла жонка Анатоля Аскеркі, міліцыянты патлумачылі затрыманьне тым, што “у суседа пракалолі альбо зьнялі шыны”.

Анатоль Аскерка зьвязвае дзеяньні міліцыі з акцыяй у падтрымку зьняволенага экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава, якая прайшла 8 сакавіка ў Барысаве. Актывіст мяркуе, што на яго могуць скласьці пратакол за парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня пікетаваньня.

Прыкладна ў той самы час быў затрыманы і дастаўлены ў раённы аддзел міліцыі Барысава моладзевы актывіст Іван Шутко.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international