Гарадзенскія апазіцыянеры плануюць Дзень Волі адзначыць мітынгам

2012 2012-03-09T11:21:19+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dzen-voliiii.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прадстаўнікі трох гарадзенскіх дэмакратычных партый: Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Беларускага народнага фронту і Беларускай сацыял- дэмакратычнай Грамады 7 сакавіка пастанавілі падаць супольную заяўку ў Гарадзенскі гарвыканкам на правядзення мітынгу, прысвечанаму чарговым угодкам абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. На Дзень Волі дэмакратычныя сілы хочуць павіншаваць жыхароў гораду з вялікай гістарычнай падзеяй, а таксама абмеркаваць актуальныя праблемы грамадска-палітычнага жыцця краіны.

Можна прыпомніць, што ў дзевяностыя гады ў горадзе над Нёманам у Дзень Волі праходзілі шматтысячныя акцыі апазіцыі. Апошнія ж дзесяць-дванаццаць гадоў улада забараняе ўсе масавыя мерапрыемствы, якія збіраюцца праводзіць грамадска-палітычныя актывісты.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international