Паўторны суд над Аляксандрам Крутым адбудзецца 19 сакавіка

2012 2012-03-09T11:13:06+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kruty.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Круты

Аляксандр Круты

Паўторны разгляд па справе жыхара Менска Аляксандра Крутога, якога прысудзілі да прымусовага лячэньня, прызнаўшы недзеяздольным, адбудзецца 19 сакавіка ў судзе Маскоўскага раёна Менска. Суддзёй прызначаны Яўген Хаткевіч.

Аляксандра Крутога абвінавацілі  па ч.1 арт.339 Крымінальнага Кодэксу (хуліганства), а 7 сьнежня 2011 года суддзя суду Маскоўскага раёну Менска Аляксандар Кострыкаў у закрытым паседжаньні прызнаў Аляксандра Крутога псіхічна неўраўнаважаным і прызначыў яму прымусовае лячэньне.

Нагадаем, што 20 верасьня 2011 года Аляксандар Круты быў затрыманы міліцыяй у Менску паводле абвінавачаньня ў хуліганстве. 22 верасьня старшыня ў судзе па тэракце Аляксандар Федарцоў часткова зачытаў пастанову аб затрыманьні Крутога. У ёй сказана, што Круты «17 жніўня, знаходзячыся ў кабінэце адной з медыцынскіх устаноў Менску, наўмысна ўчыніў хуліганскія дзеяньні з асаблівым цынізмам і зьнявагай да нормаў маралі». Гэта праявілася ў тым, што ён «выліў зьмесьціва двух слоікаў з мачой на галоўнага ўрача». Паводле накіраваньня пракурора Круты быў адпраўлены ў Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтар псыхічнага здароўя (Навінкі).

На 10 лютага быў прызначаны разгляд касацыйнай скаргі ў Менгарсудзе. Папярэдняе судовае рашэньне было адмененае Менскім гарадскім судом і накіраванае на новы разгляд, аднак Крутога з-пад варты не вызвалілі. Ад  20 верасьня Аляксандр Круты знаходзіўся ў СІЗА Жодзіна, а  29 лістапада яго накіравалі  ў СІЗА №1 Менска на Валадарскай.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international