Супраць “маладафронтаўцаў” здзейсьнены “хапун”

2012 2012-03-08T09:59:05+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mf2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

7 сакавіка каля 20 гадзін вечара супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывістаў “Маладога фронту” Уладзімера Яроменку і Рамана Васільева. Гэта адбылося каля плошчы Незалежнасьці ў Менску. На дадзены момант сувязь з імі адсутнічае.

Прыкладна праз гадзіну міліцыя паасобку па месцы жыхарства затрымала “маладафронтаўцаў”  Міхася Мускага і Змітра Крэмянецкага. Пазьней стала вядома, што іх адвезлі ў Ленінскі РУУС Менска. На іх складзеныя пратаколы за ўдзел у акцыі-перфомансе што адбылася 29 лютага калі будынку Міністэрства замежных спраў Беларусі “Падцярыцеся!”. Ранкам невядомыя юнакі закідалі МЗС рулонамі туалетнай паперы.

Праваабаронцы мяркуюць, што Уладзімера Яроменку і Рамана Васільева маглі затрымаць, каб прывесці ў выкананньне прысуд Віцебскага суду, які завочна асудзіў іх 22 лютага на трое сутак арышту за нібыта дробнае хуліганства.

Суды над Міхасём Мускім і Змітром Крэмянецкім адбудуцца ў судзе Ленінскага раёну Менску ў нядзелю 11 сакавіка.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international