Газета "Віцебскі рабочы" – супраць грамадскай актыўнасці

2012 2012-03-07T19:47:47+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vicebski-rabochy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У нумары за 6 сакавіка ў газеце змешчаны артыкул "Сам себя уполномочил", дзе гараджанам раяць звышпільна ставіцца да прапановаў віцебскіх актывістаў вырашаць праблемы праз калектыўныя пісьмовыя скаргі да ўладаў. Аўтар Лілія Іўчанка піша, што на вывучэнне  такіх скаргаў дарма трацяцца час і сілы чыноўнікаў.

Герой артыкула"Сам себя уполномочил" – нейкі ананімны Іван Іванавіч Іваноў, які падбухторвае жыхароў гораду ставіць перад уладамі праблемы, пераважна камунальна-гаспадарчага зместу. Адкуль журналістцы вядомы змест калектыўных скаргаў,  і  тое, што прозвішча "Івана Іванавіча" пад імі стаіць першым, у артыкуле не ўдакладняецца.

Лілія Іўчанка відавочна на баку тых, да каго адрасаваныя скаргі: чыноўнікі "стваралі камісію, прыходзілі на месца, сустракаліся з людзьмі. І часам аказвалася,  што праблемы насамрэч няма. Да прыкладу, рамонт даху не патрэбны, бо ён праводзіўся некалькі гадоў таму" і паставіць дадатковыя ліхтары ў двары нельга , бо гэта "не прадугледжана праектам забудовы". А часам "Іван Іванавіч" увогуле збіраў подпісы за тое, "што і так было б зроблена".

"Івана Іванавіча" упікаюць  тым, што ён адрывае ад працы перагружаных іншымі справамі чыноўнікаў, ды яшчэ, не задаволіўшыся адмовамі, звяртаецца ў вышэйшыя інстанцыі… Намаляваўшы такі непрывабны вобраз грамадскага актывіста, Лілія Іўчанка раіць жыхарам гораду уважліва чытаць допісы, якія ім прапануюць падпісаць, а таксама праверыць дакументы ў чалавека, які прыйшоў з прапановай падпісацца пад калектыўным лістом. Бо гэта можа аказацца не спагадлівы зямляк, якога турбуюць агульныя з іншымі праблемы, а нейкі праныра, які "імкнецца сабе стварыць рэпутацыю змагара за народнае шчасце".

Віцебскі актывіст кампаніі "Гавары праўду" Сяргей Парсюкевіч мае тлумачэнне, чаму раптам у дзяржаўнай газеце з'явіўся такі артыкул:

"Артыкул яўна напісаны на замову. Відаць, мясцовым уладам насамрэч недаспадобы, што людзі аб'ядноўваюцца і актывізуюцца. Канешне, народам зручна кіраваць, калі ён маўклівы і нічога не патрабуе. Але тыя часы, здаецца, сыходзяць. Ёсць шмат тых, хто не баіцца падпісаць калектыўны ліст, бо мае права патрабаваць ад чыноўнікаў выконваць свае абавязкі. Можа, напісаць скаргу самастойна наважыцца не кожны, але падтрымаць добрую справу людзі пагаджаюцца лёгка. І каб у горадзе было паболей такіх "Іванаў Іванавічаў", адразу б зменшылася колькасць недапрацовак і пустых абяцанняў. Таму актывістаў і спрабуюць зняславіць. Спадзяюся, людзі самі разбяруцца, каму тут верыць, а каму – не".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international