Пікетаваць супраць збяднення людзей забаранілі

2012 2012-03-07T19:41:19+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gruk-baran.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Грамадскі актывіст Рыгор Грык 7 сакавіка атрымаў ліст № 01-15/168 за подпісам намеснікама старшыні гарвыканкама Дз. Касцюкевіча. У ім паведамляецца, што Баранавіцкі гарвыканкам не дае дазвол на правядзенне пікету 25 сакавіка ў старым парку горада. Падчас пікета Рыгор Грык хацеў выказаць пратэст супраць збяднення людзей у сувязі з ростам цэнаў на тавары і паслугі. У адказе чыноўніка сказана, што заява Рыгора Грыка парушае артыкул 5 Закона Рэспублікі Беларусь ад 30.12.1997 № 114-З “Аб масавых мерапрыемствах” (у рэдакцыі Закона РБ ад 08.11.2011 № 308-З).

Планавалася, што ў пікеце возьмуць удзел 3 чалавекі.

Раней Баранавіцкі гарвыканкам таксама забараніў пікеты, якія планавалі правесці грамадскія актывісты Мікалай Чарнавус, Віктар Сырыца, Сяргей Гоўша, Рыгор Макарэвіч, Віктар Цяпін.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international