На аршанскіх электрасетках выплаты па шкоднасці вярнулі не ўсім

2012 2012-03-07T15:02:46+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/elektrolinii.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння, 7 сакавіка, работнікі аршанскага філіялу электрасетак атрымалі разліковыя квіткі, аднак не ўсе з іх убачылі ў іх выплаты па шкоднасці, як тое абяцала кіраўніцтва прадпрыемства ў мінулым месяцы.

“Выплат па шкоднасці пазбавілі ўсіх тых, хто працуе на легкавых машынах. Раней гэтым рабочым выплачвалі да 100 тысяч рублёў штомесяц. Па новых правілах – у іх цяпер недастаткова шкодныя ўмовы працы. Верагодна, да такой высновы прыйшла камісія з Мінску, якая працавала над атэстацыяй працоўных месцаў”, - гаворыць рабочы прадпрыемства Юрый.

“Аднак станоўчым момантам стала тое, што заробак вырас у сярэднім на 400 і болей тысячаў рублёў у параўнанні з мінулым месяцам. Гэта крыху паўбавіла негатыўныя настроі рабочых, якіх у мінулым месяцы пазбавілі дадатковых выплат за шкодныя ўмовы працы. Цяпер сярэдні заробак рабочых складае каля 2,5 мільёнаў рублёў. Як будзе разгортвацца сітуацыя надалей, пакуль невядома. Рабочыя зараз кансультуюцца між сабой і думаюць, як ставіцца да скасавання выплат”, - адзначае Юрый.

Нагадаем, што ў лютым месяцы рабочыя аршанскіх электрасетак недалічыліся заробку з-за скасавання адміністрацыяй прадпрыемства выплат за шкодныя ўмовы працы.  Пасля гэтага выпадку рабочыя сабраліся ў актавай зале прадпрыемства, дзе 52 чалавекі падпісалі калектыўную заяву аб выхадзе з дзяржаўнага прафсаюзу. Пасля з’яўлення інфармацыі аб бунце рабочых у СМІ дырэкцыя філіяла атрымала вымову і была дэпрэміравана за эксперыментальнае новаўвядзенне.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international