Супольная малітва за выратаванне Сяргея Каваленкі

2012 2012-03-07T14:20:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/plakat-kawalenka-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На Берасцейшчыне пачалася малітва за выратаванне жыцця Сяргея Каваленка. Супольную бесперапынную малітву за моц Сяргея, за яго здароўе і за тое, каб ён спыніў галадоўку прапанавала сваім сябрам і аднадумцам брэсцкая актывістка Ірына Лаўроўская.

- Сяргей Каваленка сваёй галадоўкай змагаецца не толькі за нацыянальныя сімвалы, за чалавечую годнасць, ён змагаецца за нашу слабасць, за наш страх. Але ягонае жыццё патрэбна будучыні Беларусі, патрэбна яго дзеткам і яго сям’і, - кажа спадарыня Ірына.

Яна ўпэўнена, дапамагчы Сяргею можа толькі Бог, таму запрашае ўсіх людзей добрай волі спрычыніцца да малітвы за Сяргея Каваленку. Хрыстос напамінаў вучням аб неабходнасці і важнасці малітвы супольнай: "Сапраўды кажу вам, калі двое з вас згодзяцца на зямлі прасіць аб якой-кольвек рэчы, то чаго б ні папрасілі, будзе ім ад Айца Майго нябеснага. Бо дзе двое ці трое сабраныя ў імя маё, там і Я сярод іх" (Мц 18:19-20).

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international