Сіўчык арыштаваны, хаця прысуд яму адменены

2006 2006-09-15T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня сваякі апазыцыйнага актывіста Вячаслава Сіўчыка сабраліся каля турмы на Акрэсьціна. Менскі гарадзкі суд прыняў пастанову, якая адмяняе прысуд Цэнтральнага суду. Пастанова датаваная 6-ым верасьня і разглядалася ў адсутнасьці спадара Сіўчыка. Тым ня менш, 12 верасьня яго затрымалі супрацоўнікі міліцыі ў кавярні і адвезьлі ў турму адбываць 10 сутак арышту. Цяпер яго мусяць адпусьціць на волю да суду, бо, згодна з судовай пастановай, адміністрацыйны пратакол на яго будзе разглядаць іншы судзьдзя. Такім чынам, Вячаслаў Сіўчык можа зноў атрымаць 10 сутак арышту.

Нагадаем, што яго судзілі завочна 19 траўня за ўдзел у сакавіцкай акцыі апазыцыі на Кастрычніцкай плошчы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international