Праваабаронцу афіцыйна папярэдзілі, каб не праводзіў інфармацыйнага пікета пра палітвязняў

2012 2012-03-07T10:03:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sazonau-viktar.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віктар Сазонаў

Віктар Сазонаў

Сёння, 7 сакавіка, у Гародні міліцыя папярэдзіла праваабаронцу Віктара Сазонава (на фота) пра адміністрацыйную адказнасць за правядзенне несанкцыянаванага пікету. Зраніцы яму патэлефанавалі з аддзялення міліцыі і спыталі, дзе ён знаходзіцца. Пасля чаго на кватэру Сазонава з’явіўся маёр міліцыі, які нагадаў праваабаронцу пра забаронены гарвыканкамам пікет.

Нагадаем, што гарадзенскія праваабаронцы падавалі заяўку на інфармацыйны пікет 8 сакавіка, дзе адказным быў пазначаны якраз Сазонаў. На мэце было інфармаванне жыхароў гораду пра сітуацыю ў краіне з палітвязнямі. Гарвыканкам афіцыйным лістом за подпісам намесніцы старшыні Ірыны Сенчанковай не даў згоды на правядзенне такога пікету ў Румлёўскім парку, чыста бюракратычна спаслаўшыся на тое, што заяўнікі не прынялі належных мераў па арганізацыі бяспечных умоваў правядзення заяўленага мерапрыемства.   

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international