У Слоніме дэмантаваны адзін з чатырох помнікаў Леніну

2012 2012-03-07T09:54:34+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/slonim-lenin-demantaz.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Слоніме 6 сакавіка каля аўтарамонтнага завода дэмантавалі помнік Леніну. На гэта згоду даў Слонімскі райвыканкам. Гэта адбылося пасля правядзення летась 20 снежня ў Слоніме міжканфесійнага «круглага стала» з удзелам кіраўнікоў выканкама, прадстаўнікоў рэлігійных канфесій горада і раёна, а таксама начальніка аддзела па справах рэлігіі і нацыянальнасцяў Гродзенскага аблвыканкама Ігара Папова.

Тады старшыня Слонімскага выканкама Іосіф Паўлюкевіч ў сваёй вітальнай прамове закрануў пытанні, якія тычацца «палітычнага падтэксту ў рэлігійных мерапрыемствах, якія праводзяцца святарамі». «Я хацеў бы вас папрасіць, каб шэсці і сходы, якія праводзяцца каля храмаў, не насілі ніякіх палітычных інтрыг. У апошні час з'яўляюцца розныя людзі, якія спрабуюць на гэтай аснове ўздзейнічаць на людзей і гуляць у палітычныя гульні», — папярэдзіў летась Іосіф Паўлюкевіч.

Але святароў гэтая тэма мала цікавіла. Іх хвалявалі іншыя пытанні. У прыватнасці, праваслаўны святар айцец Аляксандр тады закрануў тэму помнікаў Леніну, якіх у Слоніме сёння налічваецца 4 штукі. «Людзі мы адукаваныя, гісторыю ўжо даўно перагледзелі і пераасэнсавалі. Навошта нам помнікі Леніну і Дзяржынскаму, бо ўсім вядома, што яны каты. Можа, варта прыбраць парачку і паставіць на іх месцы каго-небудзь больш годнага», — заявіў тады айцец Аляксандр.

Помнік Леніну ліквідавалі, але засталіся ў горадзе яшчэ тры. Хочацца спадзявацца, што і да іх хутка дойдзе чарга.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international