Пікет у падтрымку звольненага Алега Стахаевіча не дазволены

2012 2012-03-06T20:24:59+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/granit-vuveska.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Старшыні Брэсцкага абласнога прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасці Зінаідзе Міхнюк адмоўлена ў правядзенні пікету ў знак салідарнасці са звольненым кіраўніком суполкі незалежнага прафсаюзу на прадпрыемстве «Граніт» у Мікашэвічах Алегам Стахаевічам.

Пікет быў запланаваны на 7 сакавіка ў парку Воінаў-афганцаў  -- месцы , адведзеным  Брэсцкім гарвыканкамам для масавых мерапрыемстваў.

Па словах Зінаіды Міхнюк, прычына для забароны названа тыповая: не прадастаўлены дамовы з бальніцай, міліцыяй і камунальнымі службамі.

- Мінулымі гадамі, калі яшчэ калі-нікалі дазвалялі пікеты, абыходзілася без гэтых службаў. Мы ж ідзем не піва піць, а выказаць набалелае. Але ўладам трэба цішыня, яны не хочуць пачуць праблемы ад грамадзям – жывем жа ў “квітнеючай краіне”, - кажа Зінаіда Міхнюк.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international