Бабруйск: Алену Тоўсцік выклікаюць у міліцыю

2012 2012-03-06T18:00:34+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/touscik-babr.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Бабруйская актывістка АГП, адна з аштрафаваных за запаленыя свечкі, расказала пра ўзнаўленне інтарэса да яе з боку міліцыі. Яе запрашаюць прыйсці ў аддзяленне па тэлефоне, а таксама прыносяць запіскі, зусім не падобныя на афіцыйныя позвы. За гэты час Алена Тоўсцік пачула дзве “прычыны”, па якіх ёй, нібыта, трэба прыйсці ва УУС – дактыласкапія і змена пашпарта. І шукаюць маладую жанчыну не па месцы прапіскі, а дома ў маці, дзе яна зараз жыве.

- Самае цікавае, што знайшлі мяне нават у бацькоў, якраз там я зараз жыву. З інтэрната па рашэнні суда нас высяляюць у красавіку. Я заходзіла туды на днях і пытала ў вахцёра, ці прыходзілі супрацоўнікі міліцыі, аказалася – не! Быццам бы ведаюць, дзе я знаходжуся. Спачатку тэлефон у кватэры бацькоў абрываў старэйшы інспектар Дзяніс Ракоўскі. Казаў, што мне трэба прайсці дактыласкапію. Калі я адмовілася ісці, пачаў казаць, што ім проста трэба ўнесці змены ў базу дадзеных у сувязі з тым, што я памяняла пашпарт. Чым на самой справе я іх зноў ужо зацікавіла, не ведаю, і не магу зразумець. Магчыма, прычына ўсё ж у жаданні атрымаць адбіткі маіх пальцаў…

Ісці ва УУС без афіцыйнай позвы Алена Тоўсцік адмовілася. Яна кажа, што ў кватэру яе бацькоў прыносяць “запрашэнні” з міліцыі, напісаныя на звычайных паперках, чорнай асадкай, апошні раз прынеслі няправільна запоўненую позву.

Нагадаем, што нядаўна ў міліцыю выклікалі яшчэ аднаго асуджанага за свечкі – Арцёма Мархасёва. Там яму “адкаталі пальчыкі” і адпусцілі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international