Затрыманы Артур Фінькевіч
15.09.2006.
Супрацоўнікі міліцыі Магілёва забралі са шпіталю моладзевага актывіста Артура Фінькевіча. Аб гэтым паведаміла Радыё Свабода.Артур ад 29 ліпеня адбывае пакараньне на так званай магілёўскай хіміі за палітычныя графіці. Два дні таму ён перанёс апэрацыю на нагах і мусіў яшчэ 10 дзён знаходзіцца ў шпіталі.
Супрацоўнікі магілёўскай спэцкамэндатуры трымаюць хлопца ў інтэрнаце. Яму пагражаюць трыццацісутачным арыштам за парушэньне правілаў унутранага распарадку. У Артура забралі мабільны тэлефон і не дазваляюць пакідаць будынак інтэрнату.
Паплечнікі Артура зьвязваюць ягонае затрыманьне з учарашнімі падзеямі ў Магілёве. Учора спэцназ спыніў сход актывістаў незарэгістраванай арганізацыі "Малады фронт", затрымаўшы каля 22 чалавекі.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








