Змітру Бандарэнку не прысвоілі групу інваліднасці

2012 2012-03-06T14:56:21+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Каардынатару кампаніі «Еўрапейская Беларусь», даверанай асобе кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава на выбарах-2010 Змітру Бандарэнку, які адбывае пакаранне ў магілёўскай калоніі № 15, не прысвоілі групу інваліднасці. Такое рашэнне прыняла міжведамасная навукова-экспертная камісія 2 сакавіка на пасяджэнні, якое прайшло ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры медыцынскай экспертызы і рэабілітацыі ў Гарадзішчы (Мінскі раён), паведаміла жонка Бандарэнкі Вольга.

Пры гэтым у камісіі жонцы Бандарэнкі паведамілі, што яе члены «правялі вялікую работу, абтэлефанавалі па працоўнай кніжцы ўсе былыя месцы працы і вучобы, думаючы ў тым ліку і пра яго працаўладкаванне пасля вызвалення». «Цяпер Змітру не будзе ніякіх патуранняў, нягледзячы на стан здароўя. Яго прымусяць працаваць», — лічыць Вольга Бандарэнка.

Нагадаем, Зміцер Бандарэнка асуджаны на два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Адразу пасля арышту ў снежні 2010 года ў яго абвастрыліся хранічныя захворванні, у ліпені яму зрабілі аперацыю на пазваночніку ў 5-й клінічнай бальніцы Мінска. У канцы студзеня гэтага года Бандарэнку ўзмацнілі жорсткасць умоў утрымання ў калоніі, нягледзячы на цяжкі стан здароўя. Асуджанаму, у прыватнасці, забаранілі карыстацца кастылём, на які ён абапіраўся пры хадзьбе, насіць мяккі абутак, які яму перадала жонка, абавязалі выходзіць на працу, на паверку на пляц, хадзіць у страі.

1 лютага Зміцер Бандарэнка падаў прашэнне аб памілаванні на імя Аляксандра Лукашэнкі. Пасля гэтага яму дазволілі карыстацца кастылём.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international