Аршанскі РАУС з доктарам Сайковым прымусова кадуюць ад алкагалізму

2012 2012-03-06T13:38:56+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/alkagolik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На днях мясцовай “Аршанскай газеце” даў прымеркаванае да Дня міліцыі інтэрв'ю начальнік Аршанскага РАУС Леанід Міхайлаў. Сярод іншага ў заслугі Аршанскага райаддзела ён паставіў поспехі ў барацьбе з п'янствам і алкагалізмам, не пасаромеўшыся расказаць пра тое, якім чынам гэтая самая барацьба вядзецца.

Аказалася, аршанская міліцыя практыкуе прымусовае кадаванне ад алкагалізму з дапамогай доктара-псіхатэрапеўта Дзмітрыя Сайкова. Збіраюць людзей, якія п'юць, з усяго сельсавета, прывозяць у адзін з дамоў культуры, дзе Сайкоў за сціплыя 550000 з чалавека ажыццяўляе свой гаючы сеанс. Нядаўна 75 чалавек прайшлі кадаванне ў Забалоцкім ДК.

Аршанскія ж праваабаронцы звяртаюць увагу на тое, што прымусовае аказанне платнай медыцынскай працэдуры з'яўляецца парушэннем правоў чалавека, якімі б добрымі мэтамі яно не было апраўдана.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international