Зьміцер Дашкевіч арыштаваны

2006 2006-09-15T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня раніцай быў арыштаваны сустаршыня "Маладога Фронту" Зьміцер Дашкевіч. Ён знаходзіцца ў менскім сьледчым ізалятары на вуліцы Валадарскага ў якасьці падазронага па крымінальнай справе, узбуджанай па Арт. 193.1 Крымінальнага Кодэксу РБ (незаконная арганізацыя дзейнасьці грамадзкага аб'яднаньня, рэлігійнай арганізацыі ці фонда альбо ўдзел у іх дзейнасьці). Дашкевіч падазраецца ў тым, што арганізаваў і ўдзельнічаў у працы "Маладога фронту", які не прайшоў рэгістрацыю ў адпаведнасьці з законам.
Актывіста выклікалі на допыт у пракуратуру, дзе азнаёмілі з пастновай аб выбраньні меры ўстрыманьня ў выглядзе ўзяцьця пад варту, а затым адразу ж адвезьлі ў ізалятар. Арышт санкцыянаваны генеральным пракурорам Беларусі П. Міклашэвічам. У найбліжэйшы час, па словах адваката, Зьміцеру Дашкевічу будзе прад'яўлена абвінавачваньне. Адбудзецца гэта, хутчэй за ўсё, на наступным тыдні.
Адвакат Дашкевіча лічыць абраньне меры ўстрыманьня ў выглядзе ўтрыманьня пад вартай для Зьміцера Дашкевіча незаконным. Максымальная санкцыя па Арт. 193.1 КК РБ складае 2 гады пазбаўленьня волі. Згодна з Крымінальна-працэсуальным кодэксам, утрыманьне пад вартай можа быць прымененае ў выпадку, калі санкцыя па артыкуле складае больш за 2 гады. Калі ж санкцыя менш за 3 гады, то ўтрыманьне пад вартай выкарыстоўваецца толькі як выключная мера, калі абвінавачаны не зьяўляецца на выклікі сьледчых органаў ці ня мае сталага месца жыхарства на тэрыторыі Беларусі. Зьміцер Дашкевіч прапісаны ў Старых Дарогах і на выклікі сьледчых органаў заўсёды зьяўляўся.
Гэта ўжо другая справа, узбуджаная па Арт. 193.1 Крымінальнага Кодэксу РБ. Сёлета 8 жніўня па ім асудзілі актывістаў незарэгістраванай ініцыятывы "Партнэрства": Міколу Астрэйка, Эніру Браніцкая, Цімафея Дранчук і Аляксандра Шалайку.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international