Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

2012 2012-03-06T10:21:44+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zastaukaludzmizvacca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, "Падзея тыдня", “Асоба. Дзяржава. Грамадства” ды “Праваабарончы каляндар”.
У гэтым выпуску:

Найбольш гучныя факты парушэнняў правоў чалавека за мінулы тыдзень - у “Хроніцы пераследу”.
У рубрыцы “Падзея тыдня” – сітуацыя, якая склалася ў сувязі з прапановай з боку ўладаў Рэспублікі Беларусь кіраўніку Прадстаўніцтва Еўрапейскага звязу і амбасадару Рэспублікі Польшча выехаць з краіны і наступным адкліканьнем  амбасадараў астатніх дзяржаў Еўрапейскага звязу.

Госцем рубрыкі “Асоба. Дзяржава. Грамадства” стаў намеснік старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч. Ён распавядае пра асаблівасці адміністратыўнага пераследу актывіста Паўла Вінаградава, а таксама пра гісторыю ганебнай практыкі адвольных затрыманняў на Беларусі.

У “Праваабарончым календары” – гісторыя і сучасная канцэпцыя Міжнароднага жаночага дня, які Арганізацыя Аб'яднаных Нацыяў адзначае ў знак заахвочвання і абароны раўнапраўя жанчынаў.

Слухаць праграму:

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international