Іван Шыла: у камерах на Акрэсціна вошы ды пацукі

2012 2012-03-05T12:35:46+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ivan-shyla-akrescina.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

4 сакавіка, пасля 19 сутак зняволення ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна, быў вызвалены намеснік старшыні “Маладога Фронту” Іван Шыла, арыштаваны напярэдадні ўручэння прэміі “Люблю Беларусь”. Ён дзеліцца сваімі ўражаннямі пра ўмовы ўтрымання.

- Трэба адзначыць, што пэўны прагрэс ва ўмовах утрымання ў гэтым ізалятары за апошні час усё ж адбыўся, - кажа маладафронтавец. - Мне дазволілі мець спальнік, стала вадзілі на прагулкі, ажно чатыры разы схадзіў у душ. Год назад з усім гэтым былі праблемы.

Зрэшты, болей маладзён казаў пра праблемы. У першыя дні ўтрымання ў яго пачалася алергія. Ягоныя просьбы выклікаць “хуткую” адхіляліся. Мясцовы медык дапамагчы не мог з-за адсутнасці патрэбных лекаў.

- Лекі нават нібыта замовілі пасля маёй просьбы, але з’явіцца яны мусілі толькі ў сакавіку. Каб не бацькі, якія праз паплечнікаў з МФу перадалі мне ўсё самі, дык без шпіталізацыі не абышлося б, - працягавае Іван Шыла. - Але ўсё адно распухла ды патрэскалася скура на твары, рукі таксама пакрыліся ад алергіі нейкімі плямамі. Безумоўна, у нармальных санітарна-гігіенічных умовах такога ў мяне быць не можа.

Нягледзячы на магчымасць карыстацца спальнікам, тэмпературныя ўмовы адбывання пакарання былі далёкімі ад нармальных. З-за скразнякоў, вільготнасці ды перападаў тэмпературы здаровы дваццацігадовы хлопец захварэў на бранхіт, пазбавіцца ад якога турэмных умовах не дапамаглі нават антыбіётыкі.

Самым жа цяжкім уражаннем для маладзёна стала не абвастрэнне алергіі ды перыядычны холад і вільготнасць у камеры, а пацукі ды вошы, якія стала па ёй сноўдалі.

Нагадаў маладзён і пра праблемы з перапіскай. Ніводнага ліста, тэлеграмы ды паштоўкі яму так і не перадалі. Ды і свае лісты дадому, як высветлілася, маладзёну прыходзілася дасылаць не праз адміністрацыю, а выключна праз сукамернікаў, якія перыядычна вызваляліся з-пад варты.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international