Забаранілі чарговы пікет у падтрымку Бяляцкага

2012 2012-03-05T11:23:57+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У Брэсце не дазволілі выказаць пратэст супраць арышту кіраўніка праваабарончага цэнтра «Вясна» Алеся Бяляцкага. Прычынаю адмовы ў правядзенні пікетавання стала адсутнасць спецыялізаваных дамоваў з шэрагам інстанцый для правядзення такога мерапрыемства.

Ініцыятар падачы заўкі на пікет Уладзімір Вялічкін з такою адмоваю не пагадзіўся:

- Перакананы, што гэткае патрабаванне бязглуздае, парушае мае правы на правядзенне пікетавання. Мне аднаму не трэба 5 міліцыянтаў, мне не патрэбна хуткая дапамога, а за сабой я і сам магу прыбрацца. 9,9 адсоткаў такіх заяваў атрымліваюць адмовы, пры гэтым парушаюцца правы іншых грамадзянаў, якія ўсе плацяць падаткі.

На дадзены момант Алесь Бяляцкі пазбаўлены волі за нявыплату падаткаў на карысць дзяржавы з грошай, што былі прызначаны на праваабрончую дзейнасць.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international