“БАЖ” дамагаецца адмены афіцыйных папярэджанняў сваім гродзенскім сябрам

2012 2012-03-05T11:14:33+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У пятніцу арганізацыя накіравала пракурору Гродзенскай вобласці Віктару Марозаву афіцыйны ліст, у якім тлумачыць розніцу паміж “фрылансерамі” і “журналістамі замежнага СМІ”.

Нагодай для звароту стала вынясенне афіцыйных папярэджанняў некалькім гродзенскім сябрам ГА “БАЖ” за супрацоўніцтва з замежнымі СМІ без акрэдытацыі. У канцы лютага, нагадаем, такія папярэджанні атрымалі Віктар Парфёненка, Аляксандр Дзянісаў, Мікалай Дзячэня і Гражына Шалкевіч.

Арганізацыя лічыць, што пры гэтым пракурорскія работнікі дапусцілі “пашыральнае” тлумачэнне палажэнняў заканадаўства РБ.

ГА “БАЖ” даводзіць, што закон “Аб СМІ” забараняе дзейнасць без акрэдытацыі “журналістам замежных  сродкаў масавай інфармацыі” (п. 4 арт. 25). Між тым, паводле гэтага ж закона, “журналістамі замежнага СМІ” лічацца фізічныя асобы, звязаныя з рэдакцыяй замежнага СМІ працоўнымі стасункамі (п. 6 арт. 1). А ў Палажэнні аб парадку акрэдытацыі ў РБ журналістаў замежных СМІ сказана, што ў ім прымяняюцца вызначаныя законам “Аб СМІ” церміны.  

Такім чынам, “толькі журналісты, якія ўваходзяць у штат рэдакцыі замежнага СМІ, абавязаныя атрымліваць акрэдытацыю ў якасці журналіста замежнага СМІ”, - піша ў лісце намеснік старшыні БАЖ Андрэй Бастунец

Што ж да права любога беларускага грамадзяніна збіраць і распаўсюджваць інфармацыю, прапаноўваючы яе ў тым ліку і замежным СМІ, дык яно гарантавана арт. 19 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, ратыфікаванага Рэспублікай Беларусь, даводзіць юрыст.

У канцы паслання прадстаўнік ГА “БАЖ” просіць адмяніць вынесеныя сябрам арганізацыі афіцыйныя папярэджанні і заклікае “правесці тлумачэнне сярод работнікаў пракуратуры Гродзенскай вобласці палажэнняў закона “Аб СМІ” з мэтай спынення выпадкаў яго абмежавальнага прымянення”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international