Асамблея НДА: дзеяньні беларускіх уладаў прывялі да каштоўнаснага ў сваёй аснове канфлікту паміж Менскам і ЭЗ

2012 2012-03-05T10:51:53+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/asamblejanda.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі

Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі

Толькі вызваленьне й поўная рэабілітацыя палітвязьняў, а таксама спыненьне ўсіх формаў ціску на незалежную грамадзянскую супольнасьць, паводле сябраў Рабочай групы Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў, створаць магчымасьць для пераадоленьня комплекснага крызысу, у якім знаходзіцца краіна, міжнароднай ізаляцыі, і для ўхіленьня пагрозы незалежнасьці Беларусі. Адмысловая заява з гэтай нагоды была прынятая на чарговым паседжаньні Рабочай групы ў Менску.

Прадстаўнікі Асамблеі НДА абмеркавалі канфліктную сытуацыю паміж Менскам і Эўрапейскім Зьвязам пасьля пашырэньня санкцыяў у дачыненьні Беларусі й дыпляматычнага дэмаршу й канстатавалі, што менавіта антыдэмакратычная палітыка дзяржаўных уладаў прывяла да рэзкага абвастрэньня палітычнага канфлікту афіцыйнага Менску з Эўрапейскім Зьвязам

Асамблея НДА рашуча выказваецца супраць дзеяньняў дзейнага кіраўніцтва краіны, якія штораз больш аддялаюць Беларусь ад эўрапейскіх каштоўнасьцяў дэмакратыі і прывялі да каштоўнаснага ў сваёй аснове канфлікту.

“19 сьнежня 2010 году ўлады Беларусі пачалі чарговы, але беспрэцэдэнтны маштабамі наступ на асноватворныя правы і свабоды грамадзянаў. У краіне зьявіліся дзясяткі палітычных вязьняў, у тым ліку кандыдаты ў прэзыдэнты. Заклікі з боку грамадзянскай супольнасьці краіны да ўлады, гэтаксама як і захады Эўрапейскага Зьвязу распачаць дыялёг ігнараваліся рэжымам. Наадварот, улады і надалей дэманстратыўна парушалі правы чалавека, пра што яскрава сьведчаць выпадкі з кінутымі за краты праваабаронцам Алесем Бяляцкім і актывістам Сяргеем Каваленкам”, - гаворыцца ў Заяве.

Паводле прадстаўнікоў Асамблеі НДА, “цяперашнія паводзіны ўладаў Беларусі, якія вынікаюць з іхняга імкненьня любой цаной захаваць існы палітычны рэжым, адсоўваюць эўрапейскую пэрспэктыву для краіны, зьнішчаюць міжнародную рэпутацыю ды эканамічную прывабнасьць дзяржавы, робяць Беларусь безабароннаю перад замахамі на яе эканамічную і палітычную незалежнасьць”.

У заяве патрабуецца неадкладна вызваліць і юрыдычна рэабілітаваць усіх без вынятку палітычных вязьняў, а таксама спыніць рэпрэсіі любога кшталту супраць незалежнай грамадзянскай супольнасьці, палітычнай апазыцыі, незалежных мэдыяў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international