Штрафы за салідарнасць з Алесем Бяляцкім

2012 2012-03-05T10:38:54+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У Дзяржынску актывістам "Еўрапейскай Беларусі" Аляксандру Тарнагурскаму і Уладзіміру Дзенісевічу былі прызначаныя штрафы ў памеры 20 і 10 базавых велічыняў па артыкуле 21.14 ч.2 КаАП РБ.

Нагадаем, што 11 лютага падчас вывешвання транспаранта "Свабоду Бяляцкаму" у горадзе Дзяржынску Мінскай вобласці былі затрыманыя Аляксандр Тарнагурскі, Уладзімір Дзенісевіч і Анатоль Жулетнікаў.

На актывістаў былі складзеныя пратаколы апытання. Маладых людзей папярэдзілі, што іх будуць выклікаць па позве ў РАУС у сувязі з гэтым здарэннем.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international