Супрацоўнікам гомельскай дзяржаўнай газеты абмежавалі доступ да некаторых сайтаў

2012 2012-03-05T10:09:44+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/cenzura_u_internet.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Супрацоўнікі гомельскай гарадской газеты «Савецкі раён» на старонках свайго выдання палемізуюць пра перакрыты ім доступ да некаторых інтэрнэт-рэсурсаў. «У нашай асобна ўзятай рэдакцыі доступ да некаторых інтэрнэт-рэсурсаў перакрылі. Напрыклад, да сацыяльных сетак. Каб, трэба разумець, на працы мы працавалі, а не праводзілі час у «Аднакласніках», - пішуць самі пра сябе карэспандэнты, і разважаюць: правільна гэта ці не.

Адна з карэспандэнтак ухваляе дадзены крок кіраўніцтва. Маўляў, многія людзі, замест таго, каб працаваць, сядзяць у сацыяльных сетках. Але агаворваецца, што «чаму нельга у абедзенны перапынак пагутарыць з сябрам, прычым па безлімітнаму інтэрнэту?»

Яе апанент і калега сцвярджае, што не марнуе час у сацыяльных сетках ні на працы, ні дома, і задаволены гэтым. «Навошта марнаваць дзяржаўныя сродкі і абсталяванне для задавальнення патрэбаў, ніяк з дзяржаўнай працай не звязаных?», - выказвае меркаванне журналіст.

Варта заўважыць, што сучасныя журналісты часта знаходзяць першасную інфармацыю для сваіх матэрыялаў менавіта ў сацыяльных сетках, там жа – у «Твіттэры» ды «Укантакце» сучасныя выданні прасоўваюць свае публікацыі, робяць усе, каб быць бліжэй да чытача, каб артыкулы былі цікавымі і актуальнымі. Але, відаць, такія сучасныя метады не павінны ўжываць у сваёй працы дзяржаўныя журналісты, ды і навошта? Пісаць справаздачы з паседжання адміністрацыі ці чарговай прэс-канферэнцыі якога начальніка – тут сапраўды сацыяльныя сеткі без патрэбы. Ды і, як пішуць самі карэспандэнты газеты «Савецкі раён»: «Намагайся, не намагайся, на заробак нішто ніколі не паўплывае, акрамя агульнага павышэння акладу, які, асабліва ў апошні час, нязменна суправаджаецца і павышэннем коштаў. Навошта намагацца? Гэта пра наш дзяржаўны сектар».

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international