У Баранавічах будуць пратэставаць супраць немагчымасці пратэставаць

2012 2012-03-05T10:00:14+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zabarona-na-zabaronu.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Намеснік старшыні Баранавіцкай гарадской арганізацыі партыі “Справядлівы свет” Рыгор Дружынін накіраваў 2 сакавіка пісьмовую заяву ў гарвыканкам на правядзенне адзіночнага пікету. Пікет плануецца правесці 18 сакавіка з 12 да 13 гадзін дня ў старым парку горада. Мэта пікетавання: выказванне пратэсту супраць парушэнняў правоў грамадзян на правядзенне масавых мерапрыемстваў.

- Мы невыпадкова выбралі такую мэту нашага пікета. Варта нагадаць, што ў лютым 2012 года ўлады адмовілі нашай гарадской арганізацыі ў магчымасці правядзення пікету супраць збяднення насельніцтва, спаслаўшыся на парушэнні пры афармленні і падачы заявы на пікет. Таму мы вырашылі выказаць 18 сакавіка свой пратэст таму, што гарадскія ўлады парушаюць нашае канстытуцыйнае права на правядзенне масавых мерапрыемстваў,- паведаміў старшыня Баранавіцкай гарадской арганізацыі партыі “Справядлівы свет” Віктар Цяпін.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international