viasna on patreon

«Бобруйскому курьеру» адмовілі ў акрэдытацыі на «Дажынках»

2006 2006-09-14T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Недзяржаўная газэта "Бобруйский курьер" ня будзе акрэдытаваная на фэстывалі "Дажынкі-2006", які сёлета пройдзе ў Бабруйску напрыканцы верасьня. Аб гэтым галоўнаму рэдактару газэты Анатолю Санаценка паведаміў па тэлефоне супрацоўнік упраўленьня ідэалагічнай работы Магілёўскага аблвыканкама Міхаіл Халамаў.
Свайго дазволу на гэта ня даў Бабруйскі гарвыканкам, зь якім, як можна было зразумець, "раілася" Упраўленьне. Прычынай адказу ў акрэдытацыі "Бобруйского курьера" М. Халамаў назваў адсутнасьць узаемадзейнасьці газэты з уладамі.
11 верасьня рэдакцыя выданьня даслала ва ўпраўленьне ідэалагічнай работы Магілёўскага аблвыканкама ліст-заяўку з просьбай аб акрэдытацыі. Не атрымаўшы пісьмовага адказу на свой ліст ў адведзены заканадаўствам тэрмін, галоўны рэдактар "Бобруйского курьера" патэлефанаваў, каб высьветліць сытуацыю, у аблвыканкам. Анатоль Санаценка папрасіў даць пісьмовы адказ на заяўку, як таго патрабуе ад атрымальніка запросу беларускае заканадаўства, паведамляе прэс-служба БАЖ.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства