У Магілёўскім беларускамоўным класе засталася адна вучаніца

2012 2012-03-02T15:49:36+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bel_mova.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Двое другіх вучняў другога класу сярэдняй школы №1 перайшлі ў іншую школу. Зміцер Салаўёў, бацька адзінай застаўшайся вучаніцы беларускамоўнай класы адзначае, што змена дзецьмі школы не звязана з мовай навучання, а носіць выключна асабісты характар. “Мая дачка засталася адна. Адміністрацыя школы не робіць ніякіх крокаў, каб колькасць вучняў у беларускамоўнай класе павялічылася. Як скончыцца навучальны год – зноўку распачнем кампанію па папулярызацыі беларускамоўнага навучання. Зараз гэта рабіць не будзем, бо мала хто з бацькоў адважыцца сярод вучэбнага году перавесці сваіх дзетак у іншы клас”, - гаворыць Зміцер.

“Хачу адзначыць, што цяпер мая дачка займаецца індывідуальна. У яе фактычна свае рэпетытары. На перапынках жа яна гуляе з іншымі дзецьмі”, - адзначае Зміцер Салаўёў.

Нагадаем, што ад 2010 году ў Магілёве з’явіўся адзіны ў вобласці беларускамоўны клас, у якім да нядаўняга часу навучалася трое дзетак. Дагэтуль намаганнямі бацькоў сям’і Салаўёвых была створана адзіная ў горадзе беларускамоўная група ў адным з дзіцячых садкоў гораду.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international