Сейм Польшчы прыняў рэзалюцыю па Беларусі

2012 2012-03-02T14:41:14+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Польскі Сейм прыняў рэзалюцыі па пытанні сітуацыі ў Беларусі, якую напярэдадні падрыхтавала камісія па замежных справах.

У рэзалюцыі – патрабаванне неадкладнага вызвалення ўсіх палітычных вязняў у Беларусі, а таксама заклік да парламентаў усіх еўрапейскіх краін актыўна падтрымліваць беларускую грамадзянскую супольнасці і працэсы дэмакратызацыі ў Беларусі.

Як адзначыў віцэ-старшыня сеймавай камісіі Роберт Тышкевіч, гэта «сімвалічны, але вельмі істотны жэст – жэст салідарнасці з беларускім грамадствам, які сведчыць пра нязменнасць польскай палітыкі ў дачыненні да Беларусі. Гэта дэманструе салідарнасць з беларусамі, паказвае, што яны не адныя ў сваім змаганні за свабоду.»

* * *

У рэзалюцыі дэпутаты заклікаюць вызваліць усіх палітвязняў, якія знаходзяцца ў беларускіх турмах, а таксама падтрымаць вылучэнне праваабаронцы Алеся Бяляцкага на Нобелеўскую прэмію.

"Цяжкая грамадска-палітычная сітуацыя ў Беларусі, а перадусім хваля палітычных рэпрэсій, якая прайшла па Беларусі пасля сфальшаваных прэзідэнцкіх выбараў у 2010 годзе, патрабуе салідарнасці ўсіх еўрапейскіх краінаў. Мы, дэпатуты Сейма Польшчы, патрабуем неадкладнага вызвалення палітвязняў", - чытаем у праекце рэзалюцыі Сейма, якая заўтра трапіць на галасаванне. Кажа сябра сеймавай камісіі замежных спраў Анджэй Галіцкі:

- Цяжкая грамадска-палітычная сітуацыя ў Беларусі, а перадусім хваля палітычных рэпрэсій, якая прайшла па Беларусі пасля сфальшаваных прэзідэнцкіх выбараў у 2010 годзе, патрабуе салідарнасці ўсіх еўрапейскіх краінаў. Мы, дэпатуты Сейма Польшчы, патрабуем неадкладнага вызвалення палітвязняў: Алеся Бяляцкага, Мікалая Аўтуховіча, Андрэя Саннікава, Мікалая Статкевіча, Зміцера Бандарэнкі, Паўла Севярынца, Зміцера Дашкевіча, Эдуарда Лобава, Сяргея Каваленкі, Мікалая Дзядка, Ігара Аліневіча, Аляксандра Францкевіча, Яўгена Васьковіча, Арцёма Пракапенкі і Паўла Сырамалотава. Звяртаемся да парламентаў еўрапейскіх краінаў Рады Еўропы з заклікам распачаць актыўныя дзеянні на карысць беларускай грамадскасці, грамадзянскай супольнасці і працэсу дэмакратызацыі Беларусі, а таксама ўзмацнення еўрапейскай пазіцыі да рэжыму Лукашэнкі. Заклікаем падтрымаць уручэнне Нобелеўскай узнагароды Алесю Бяляцкаму, абаронцу правоў чалавека ў Беларусі. Сейм Польшчы выказвае падзяку парламентарыям усіх еўрапейскіх краінаў Рады Еўропы, якія падтрымалі кандыдатуру Алеся Бяляцкага. Заклікаю таксама да далейшай актыўнасці ў гэтай справе.

Сеймавая камісія замежных спраў цалкам ухваліла рэзалюцыю. У гэтым пытанні няма і не было рознагалоссяў, як  адзначыў Анджэй Галіцкі, усе парламенцкія клубы падтрымалі змест праекта рэзалюцыі. Заўтра яна стане першым пытаннем, якое будзе разгледжана на пасяджэнні Сейма.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international