Вярхоўны суд замаруджвае працэс вызвалення палітвязня Дзядка

2012 2012-03-02T13:25:28+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Справа ў тым, што закон аб амністыі, які ўступіў у сілу 7 ліпеня 2010 года, прадугледжвае вызваленне ад пакарання асоб, пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Мікалай Дзядок нарадзіўся неўзабаве пасля Чарнобыльскай катастрофы і нейкі час з бацькамі пражываў у горадзе Брагін Гомельскай вобласці.

Менавіта гэтая акалічнасць была дададзена ў наглядную скаргу ў Вярхоўны суд, паколькі суд Брагінскага раёна прызнаў факт пражывання Мікалая ў Брагіне. Аднак замест гэтага Вярхоўны суд пачаў праверку абгрунтаванасці выдачы Мікалаю гэтага дакумента. Бацька палітвязня, былы суддзя Аляксандр Дзядок, расцэньвае дзеянні Вярхоўнага суда, як нежаданне прымаць рашэнне аб вызваленні Мікалая без загаду зверху:

- Паколькі ў нас усе суды падкантрольныя выканаўчай уладзе, Вярхоўны суд, маючы ўсе законныя падставы, у дадзеным выпадку натарыяльна завераную копію “чарнобыльскага пасведчання” Мікалая, не прыняў рашэння аб яго вызваленні і пачаў займацца тым, чым суды ніколі не займаліся. Улічваючы сітуацыю, што Мікалай Дзядок палітвязень, канешне, гэтым можна патлумачыць тое, што Вярхоўны суд пачаў правяраць “законнасць” выдачы гэтага пасведчання.

У маі мінулага года Мікалай Дзядок быў асуджаны да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Праваабаронцы прызналі Дзядка і ягоных паплечнікаў Ігара Аліневіча і Аляксандра Францкевіча палітычнымі зняволенымі і патрабуюць іх неадкладнага вызвалення.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international