Міжнародная назіральная місія аб сітуацыі з адкліканьнем амбасадараў дзяржаў Еўрапейскага саюза з Рэспублікі Беларусь

2012 2012-03-02T12:05:20+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/missija-znak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Міжнародная назіральная місія Камітэта Міжнароднага Кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі

Міжнародная назіральная місія Камітэта Міжнароднага Кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі

Міжнародная назіральная місія Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі выступіла з заявай, у якой выказвае глыбокую занепакоенасьць сітуацыяй, якая склалася ў сувязі з прапановай з боку ўладаў Рэспублікі Беларусь кіраўніку Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза і амбасадару Рэспублікі Польшча выехаць з краіны і наступным адкліканьнем амбасадараў астатніх дзяржаў Еўрапейскага саюза. КМК таксама заклікае дзяржавы-ўдзельніцы АБСЕ ў бліжэйшы час выкарыстоўваць усе існуючыя магчымасьці для таго, каб дамагчыся ад уладаў Рэспублікі Беларусь вяртаньня да выкананьня раней прынятых на сябе міжнародных абавязацельстваў у сферы чалавечага вымярэньня, павагі да стандартаў і механізмаў АБСЕ

Заява № 11 "Аб сітуацыі з адкліканьнем  амбасадараў дзяржаў Еўрапейскага саюза з Рэспублікі Беларусь»
Дзейнічаючы па даручэньні Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі (КМК), які аб'ядноўвае прадстаўнікоў нацыянальных і міжнародных няўрадавых арганізацый прасторы АБСЕ,
ажыццяўляючы маніторынг агульнай сітуацыі з захаваньнем фундаментальных правоў чалавека ў Рэспубліцы Беларусь,
падкрэсліваючы, што правы чалавека з'яўляюцца прадметам прамой і законнай заклапочанасьці міжнароднай грамадзянскай супольнасьці;
заклікаючы ўлады Беларусі прытрымлівацца ўзятых на сябе міжнародных абавязацельстваў у сферы правоў чалавека;


Міжнародная назіральная місія выказвае глыбокую занепакоенасьць сітуацыяй, якая склалася ў сувязі з прапановай з боку ўладаў Рэспублікі Беларусь кіраўніку Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза і амбасадару Рэспублікі Польшча выехаць з краіны і наступным адкліканьнем  амбасадараў астатніх дзяржаў Еўрапейскага саюза. Відавочна, што гэтыя падзеі прывядуць да паслабленьня міжнароднай прысутнасьці ў краіне і скарачэньню магчымасцяў для міжнароднага кантролю за выкананьнем Беларуссю абавязацельстваў у сферы чалавечага вымярэньня, што можа спрыяць далейшаму пагаршэньню сітуацыі з правамі чалавека і вяршэнствам права.


У сувязі з гэтым Міжнародная назіральная місія:
1. Ізноў звяртае ўвагу на тое, што рэкамендацыі міжнародных інстытутаў па правах чалавека і вяршэнства права, у прыватнасьці, даклада Маскоўскага механізму АБСЕ, па-ранейшаму не выконваюцца ўладамі Беларусі;
2. Заклікае дзяржавы-ўдзельніцы АБСЕ ў бліжэйшы час выкарыстоўваць усе існуючыя магчымасці для таго, каб дамагчыся ад уладаў Рэспублікі Беларусь вяртаньня да выкананьня раней прынятых на сябе міжнародных абавязацельстваў у сферы чалавечага вымярэньня, павагі да стандартаў і механізмаў АБСЕ, а таксама аднаўленьня работы ў Рэспубліцы Беларусь офіса АБСЕ і пашырэньня яго мандата, роўна як і мандатаў існуючых прадстаўніцтваў іншых міжурадавых арганізацый (ААН і Савета Еўропы);
3. Лічыць неабходным у дадзены момант узмацніць кантроль за выкананьнем правоў чалавека ў краіне з боку амбасадаў іншых дзяржаў, прадстаўленых у Беларусі, перш за ўсё, дзяржаў-удзельніц АБСЕ, якія прынялі на сябе ў адпаведнасьці з Заключным Хельсінскім актам абавязацельства ажыццяўляць міжнароднае назіраньне за сітуацыяй у сферы чалавечага вымярэньня ;
4. Звяртаецца да няўрадавых арганізацый рэгіёну АБСЕ з заклікам аказаць максімальна магчымую падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці і праваабаронцам, роўна як і міжнародным арганізацыям, якія прыкладаюць намаганьні па прасоўваньні і абароне правоў чалавека ў Беларусі, а таксама павялічваць сваю ўласную прысутнасьць у краіне.

29 лютага 2012


Кіраўнік Місіі
Андрэй Юраў

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international