“Адміністратыўны перасьлед”: дадайце свае факты ў табліцу

2012 2012-03-01T17:46:07+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pieraslied-tablica.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На сайце Праваабарончага цэнтру “Вясна” з пачатку 2007-га года вядзецца табліца “Адміністратыўны перасьлед”, у якой фіксуюцца выпадкі затрыманьняў грамадзянаў і прыцягненьняў да адміністратыўнай адказнасьці па палітычных матывах.

Кожны наведвальнік сайту можа літаральна за хвіліну сфармаваць запыт інфармацыі - пра перасьлед канкрэтнай асобы, пра факты перасьледу, да якіх маюць дачыненьне канкрэтныя судзьдзі, пра факты перасьледу ў канкрэтным горадзе ці мястэчку, пра памеры штрафаў і колькасьць сутак адміністратыўных арыштаў, статыстыку перасьледу па кожным адміністратыўным артыкуле ці колькасці фактаў перасьледу за пэўны перыяд часу і г.д.

Якім чынам?

Усе факты перасьледу, вядомыя ПЦ “Вясна”, заносяцца ў базу дадзеных у выглядзе табліцы.  Форма пошуку дазваляе фармаваць “складаныя” запыты - па дзясятку крытэраў, каб атрымаць неабходную выбарку. Табліца мае наступныя палі: “Дата затрыманьня”, “Імя чалавека”, “Артыкул”, “Дата суда”, “Імя судзьдзі”, “Суд” (дзе разглядалася справа), “Арышт” (колькасьць сутак), “Штраф” (сума штрафу у базавых велічынях і ў беларускіх рублях), а таксама дадатковую інфармацыю – кароткае апісаньне акалічнасьцяў затрыманьня і г.д.

Такім чынам, проста і хутка можна знайсьці ўсю інфармацыю па людзях, якія, напрыклад, атрымалі штрафы ад 1 мільёна рублёў за 2012-ы год ці ўсе выпадкі адміністратыўнага перасьледу, якія зьдзейсьніў канкрэтны судзьдзя.

Для аблягчэньня працы з Табліцай пры ўводзе часткі імя ці прозьвішча асобы, якая патрапляла пад перасьлед, зьяўляецца падказка з варыянтамі напісаньня яго імя. Справа ў тым, што ў базу дадзеных заносяцца па магчымасьці ўсе выпадкі перасьледу - не толькі на падставе пратаколаў і пастановаў па справах аб адміністратыўных правапарушэньнях (якія маюць вычарпальныя і поўныя зьвесткі пра ўсіх удзельнікаў адміністратыўнага працэсу), але і паводле інфармацыі з адкрытых крыніцаў (СМІ і інш.). Гэтым абумоўлена тое, што імя аднаго і таго ж чалавека можа быць унесенае ў табліцу ў розных формах і розным правапісам (напрыклад, Наста і Анастасія, Павал і Павел). Зь цягам часу гэтыя моманты будуць унармаваныя і прыведзеныя да аднаго выгляду. Таксама можна шукаць чалавека паводле яго прозьвішча без указання імя.

Калі вы знайшлі недакладнасьці ў Табліцы альбо маеце інфармацыю, якая адсутнічае ў базе, калі ласка, паведамляйце ПЦ “Вясна” поўныя зьвесткі пра факты перасьледу, прымацаваўшы да ліста сканаваную пастанову па справе аб адміністратыўным правапарушэньні альбо спасылкі на электронныя СМІ (ці сканы друкаваных крыніцаў інфармацыі), дзе распавядаецца пра факты перасьледу. Такую інфармацыю дасылайце на электронную скрыню pierasled@spring96.org

Табліца “Адміністратыўны перасьлед” створана для збору падрабязных зьвестак пра ўсе факты адміністратыўнага перасьледу па палітычных матывах, і фіксаваньня прозьвішчаў судзьдзяў і супрацоўнікаў міліцыі, якія маюць дачыньненьне да рэпрэсій. Гэтая інфармацыя таксама выкарыстоўваецца пры падрыхтоўцы штогадовых аглядаў парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі, якія выдае праваабарончы цэнтр “Вясна”.

Спасылка на табліцу “Адміністратыўны перасьлед”: http://spring96.org/persecution

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international