У Брэсцкім раёне пададзена 15 заявак на правядзенне пікетаў

2012 2012-03-01T13:54:51+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/smlogo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ініцыятыва правядзення гэтых акцый належыць мясцовым актывістам Беларускай партыі левых “Справядлівы свет”, якія спрабуюць з дапамогай пікетаў звярнуць увагу грамадскасці і ўладаў да шматлікіх лакальных праблемаў.

Усе пікеты плануецца правесці 17 сакавіка ў дазволеных уладамі месцах у розных населеных пунктах Брэсцкага раёну. Пры гэтым старшыня раённай патыйнай арганізацыі  Анатоль Новік ужо папярэдзіў, што заяўкі вельмі добра падрыхтаваныя і цалкам адпавядаюць беларускаму заканадаўству, таму ў выпадку забароны акцый рашэнне абавязкова будзе абскарджвацца ў судзе і пракуратуры.

Варта нагадаць, што ў лютым 2012 года ўлады адмовілі актывістам “Справядлівага свету” у магчымасці правядзення трох пікетаў у Брэсцкім райне супраць збяднення насельніцтва, спаслаўшыся на парушэнні пры афармленні і падачы заявак.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international