Міжнародная Канфедэрацыя Прафсаюзаў: У Беларусі становішча з правамі працоўных пагаршаецца

2012 2012-03-01T11:47:57+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/prafsajuz-kanfederacyja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Міжнародная Канфедэрацыя Прафсаюзаў

Міжнародная Канфедэрацыя Прафсаюзаў

Заява Міжнароднай Канфедэрацыі  Прафсаюзаў пра становішча ў Беларусі   

Брусель, 24 лютага 2012 г.   

Міжнародная Канфедэрацыя Прафсаюзаў звярнулася да прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, каб спыніць новую хвалю проціпрафсаюзнага пераследу ў дачыненні да працоўных РУПП “Граніт” у Брэсцкай вобласці. Каля 600 працоўных прадпрыемства, выпускаючага будматэрыялы, пакінулі афіцыйны, падкантрольны ўладам, прафсаюз у знак пратэсту супраць нізкіх заробкаў і неэфектыўнага прадстаўлення іх інтарэсаў. У мінулым снежні яны памкнуліся заснаваць уласны прафсаюз, пасля чаго сутыкнуліся з хваляй ганенняў з боку кіраўніцтва і ўладаў.

Адзін з кіраўнікоў прафсаюза Алег Стахаевіч быў звольнены па хлуслівым абвінавачванні ў спрычыненні да аўтамабільнай аварыі. Таксама была звольненая Людміла Літвінка, жонка яшчэ аднаго актывіста. Прыхільнікам прафсаюза пагражалі, што калі яны застануцца ў прафсаюзе, то не пройдуць праверкі кваліфікацыі, неабходныя для некаторых работ. Дзяржаўныя ўлады падтрымлівалі ўсе дзеянні кіраўніцтва прадпрыемства. У апошнія тыдні яго наведвалі высокія дзяржаўныя чыноўнікі.

“Беларускія ўлады паказваюць страх перад сапраўдным прадстаўленнем інтарэсаў і спрабуюць вярнуць працоўных пад кантроль дзяржапарата. У сістэме працоўных адносін, дзе дзяржава кантралюе ўсё, такія простыя змены, як дэмакратыя на працоўных месцах і незалежныя прафсаюзы, успрымаюцца як жыццёва небяспечныя для яе будучыні, - адзначыў генеральны сакратар МКП Шэран Бароў. - Рэжым гадамі спрабаваў падавіць незалежныя прафсаюзы ў Беларусі, але яму гэта не ўдалося, і не ўдасца”.

У лісце да Аляксандра Лукашэнкі МКП заклікала ўлады забяспечыць аднаўленне рабочых на працоўных месцах, спыненне пераследу ў дачыненні да прыхільнікаў прафсаюза, а таксама выканання Беларуссю абавязальніцтваў адносна свабоды аб'яднанняў у якасці сябра Міжнароднай Арганізацыі Працы (ILO).

***

Міжнародная Канфедэрацыя Прафсаюзаў прадстаўляе 175 мільёнаў працоўных у 153 краінах і рэгіёнах і мае 308 нацыянальных аддзяленняў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international