Судовае рашэньне ў дачыненьні Валянціна Стэфановіча прыводзяць у выкананьне

2012 2012-02-29T15:03:31+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/stefanovich-partyzanski-sud-02.12.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Валянцін Стэфановіч у судзе Партызанскага раёна 2 снежня. Фота svaboda.org

Валянцін Стэфановіч у судзе Партызанскага раёна 2 снежня. Фота svaboda.org

Намесьнік старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч атрымаў дзьве пастановы аб узбуджэньні выканаўчай вытворчасьці на падставе рашэньня суду Партызанскага раёну аб спагнаньні з праваабаронцы падаходнага падатку, пені і дзяржаўнай мыты.

У 7-дзённы тэрмін Валянцін Стэфановіч павінен сплаціць 31 515 540 рублёў падаходнага падатку, 22 841 830 рублёў пені за невыкананьне падаткавага абавязальніцтва, а таксама 2 717 870 рублёў дзяржаўнай мыты. У выпадку нявыплаты гэтай сумы будуць прымацца захады па прымусовым выкананьні, сярод якіх прадугледжана накладаньне арышту на маёмасьць.

Нагадаем, што 16 сьнежня 2011 года суддзя суду Партызанскага раёну Менска Вераніка Абрамовіч вынесла рашэнне аб задавальненьні ў поўным аб'ёме зыскавых патрабаваньняў Інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Партызанскага раёна  Менска да Валянціна Стэфановіча.

13 лютага Менскі гарадскі суд адхіліў касацыйную скаргу праваабаронцы на рашэньне суду першай інстанцыі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international