viasna on patreon

У Слоніме -- акцыя ў падтрымку палітвязняў (фота)

2012 2012-02-29T12:01:07+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/slon-palit-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных сілаў правялі новую інфармацыйную кампанію сярод мясцовага насельніцтва аб тым, што ў беларускіх турмах утрымліваюцца палітычныя вязні. Гэта ўжо трэцяя ў гэтым годзе падобная акцыя.

Дзесяткі ўлётак з партрэтамі зняволеных і з заклікам “Свабоду палітвязням!” былі расклеены ў цэнтры Слоніма на дамах, інфармацыйных дошках, уваходах у крамы і на будынках дзяржаўных устаноў.

Інфармацыйная кампанія з патрабаваннем свабоды палітвязням будзе працягвацца да таго часу, пакуль іх усіх не выпусцяць на волю.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства