Муляр Аляксей Паўлоўскі не можа працаўладкавацца

2012 2012-02-29T10:04:56+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/paulouski_aliaksiej.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляскей Паўлоўскі

Аляскей Паўлоўскі

У той час, як будаўнічая галіна краіны адчувае недахоп кваліфікаваных спецыялістаў, прафсаюзны актывіст не можа ўладкавацца на працу. Пры гэтым Аляксей мае пяты разрад муляра.

“Пасля свайго звальнення я адразу стаў на ўлік у Магілёўскі градаскі цэнтр занятасці насельніцтва. Мне была прызначана дапамога па беспрацоўю ў памеры 35 тысяч рублёў у месяц. За гэтыя грошы можна набыць толькі два кілаграмы лівернай каўбасы. Праз накіраванні на працаўладкаванне з цэнтра занятасці я ўжо быў ва ўпраўленнях будаўнічых трэстаў №12 і 17. Аказалася, што ім будаўнікі не патрэбныя. Адмову працаўладкаваць яны матывавалі тым, што няма будаўнічых аб’ектаў, адпаведна, ім не патрэбны муляры, хоць у газеце была абвестка аб тым, што на працу ў трэсты яны патрэбны”, - гаворыць муляр.

“Я лічу, што мяне не хочуць працаўладкоўваць, бо я з’яўляюся сябрам незалежнага прафсаюзу Радыёэлектронай прамысловасці і пастаянна адстойваю правы будаўнікоў Магілёўшчыны. У горадзе ўсе гэта ведаюць і таму мяне не жадаюць браць на працу і праяўляюць дыскрымінацыю”, - гаворыць Аляксей Паўлоўскі.

“Пасля таго, як я звярнуўся да кіраўніцтва горада з патрабаваннем зрабіць індэксацыю заробкаў у сувязі з вялікай інфляцыяй у будаўнічых арганізацыях Магілёўшчыны, гэта было зроблена. Я таксама змагаўся за паляпшэнне ўмоваў працы і тэхнікі бяспекі, а таксама за лепшыя санітарна-бытавыя ўмовы, аднак, гэта і стала нагодай для непрацягнення кантракту з боку кіраўніцтва Прамжылбуду”, - адзначае муляр.

Нагадаем, што Аляксей Паўлоўскі ад 10 лютага з’яўляецца беспрацоўным. На апошнім месцы працы муляр адпрацаваў роўна год.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international