Спынілі крымінальную справу супраць актывістаў Партыі БНФ

2012 2012-02-29T08:13:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Аб гэтым Еўрарадыё паведаміў адзін з фігурантаў справы Максім Губарэвіч.

Увечары 28 лютага актывіст атрымаў ліст з Цэнтральнага РАУС Мінска, у якім паведамлялася "аб спыненні распрацоўкі крымінальнай справы ў сувязі з адсутнасцю складу злачынства".

Нагадаем, акрамя Губарэвіча па крымінальнай справе праходзілі і іншыя сябры Сойма Партыі БНФ — Сяргей Семянюк і Алесь Каліта. У жніўні 2011 года на хлопцаў завялі крымінальную справу за "хуліганства, здзейсненае групай асоб". Тады каля партыйнага офіса здарыўся інцыдэнт з ахоўнікам будынка. Мужчына знаходзіўся там у свой непрацоўны час у нецвярозым стане і чапляўся да мінакоў. Семянюк, Каліта і Губарэвіч ўзялі мужчыну пад рукі, пасадзілі ў таксоўку і адправілі дадому.

Праз некалькі дзён Семенюка, Каліту і Губарэвіча выклікалі на допыт у міліцыю і паведамілі, што іх падазраюць у хуліганстве.

Па словах Максіма Губарэвіча, закрыццём справы ўлады, магчыма, хочуць паказаць, што не караюць усіх запар апазіцыянераў, а, нібыта, разбіраюцца, хто сапраўды вінаваты, а хто не. Тым больш, пад канец следства справа ўвогуле развалілася — сведкі пачалі змяняць паказанні, а галоўны пацярпелы ўвогуле перастаў з'яўляцца на следчыя дзеянні.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international