“Літаратура і нацыя” Алеся Бяляцкага - у шорт-лісце “Залатой літары”

2012 2012-02-28T15:10:47+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/litaratura_i_nacyja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Манаграфія Алеся Бяляцкага “Літаратура і нацыя” выйшла ў Менску ў 1991 г.

Манаграфія Алеся Бяляцкага “Літаратура і нацыя” выйшла ў Менску ў 1991 г.

Сёлета ў спіс прэтэндэнтаў на атрыманне суб’ектыўнай літаратурнай прэміі Адама Глобуса “Залатая літара 2011” трапілі 10 кніг, якія глянуліся пісьменніку цягам года, паведамляе сайт “Нашай Нівы”. Галасаванне праходзіць на старонцы Адама Глобуса ў LiveJournal.

Манаграфія Алеся Бяляцкага “Літаратура і нацыя” выйшла ў Менску ў 1991 годзе ў выдавецтве “АРТ Гейзер”. Кніга створана на аснове кандыдацкай дысертацыі аўтара, абараняць якую па сканчэнні аспірантуры Інстытута літаратуры АН БССР ён адмовіўся. У кнігу ўвайшлі літаратуразнаўчыя артыкулы “Беларуская літаратура і Беларуская Сацыялістычная Грамада”, “Будучнасьць” у беларускай паэзіі пачатку ХХ стагодзьдзя”, “Нацыянальная сьвядомасьць і беларуская літаратура на пачатку ХХ стагодзьдзя” і “Мінуўшчына нашага краю ў беларускай паэзіі пачатку ХХ стагодзьдзя”.     

На “Залатую літару 2011”, паводле спісу Глобуса, прэтэндуюць:  

1. Ян Максімюк “Словы ў голым полі (эсэ).

2. Сяргей Календа “Іржавы пакой з белымі шпалерамі (проза).

3. Лявон Вольскі “Міларусь (проза).

4. Марыя Мартысевіч “Амбасада (паэзія).

5. Артур Клінаў і Вольга Архіпава “Беларускі авангард 80-х(альбом).

6. Сяргей Харэўскі “Сто твораў ХХ стагоддзя (нарысы).

7. Павел Касцюкевіч “Зборная РБ па негалоўных відах спорту (проза).

8. Алесь Бяляцкі “Літаратура і нацыя (артыкулы).

9. Арноль Макмілін “Пісьменства ў халодным клімаце (артыкулы).

10. Уладзімір Лобач ULASLOVY (вершы).

Традыцыйна прэмія "Залатая літара" ўручаецца 25 сакавіка. Цырымонія адбываецца ў адной з менскіх кавярняў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international