Бабруйчане салідарныя з палітвязнямі (відэа)

2012 2012-02-28T14:55:53+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/waskowicz110127.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Яўген Васьковіч

Яўген Васьковіч

27 лютага ў Бабруйску зладзілі дзень салідарнасці з беларускімі палітвязнямі, і прымеркавалі яго да дня народзінаў Яўгена Васьковіча.

 Напярэдадні мясцовыя актвісты распаўсюдзілі каля чатырох тысяч улётак, з інфармацыяй пра хлопца. Іх мэтай было патлумачыць жыхарам горада хто такі Яўген Васьковіч, што ён зрабіў, і чаму зараз знаходзіцца ў турме, то бок разбурыць вобраз “тэрарыста”. Таксама ў касцёле была замоўленая імша за здароўе бабруйчаніна, і іншых беларускіх палітвязняў.

На сустрэчу ў офіс АГП прыйшлі дзве бабулі Яўгена – Тамара Ўладзіміраўна і Зоя Іванаўна, рэдактар газеты “Бабруйскі кур’ер” Анатоль Санаценка, паплечнікі і сябры палітвязня.

Для прысутных зладзілі прагляд фільма пра беларускіх палітвязняў, каррадынатар стваранай партыі БХД Таісія Кабанчук прынесла сваю хатнюю бібліятэчку з кніг, прысвечаным палітвязням з мінулага і сучаснага Беларусі. Таксама яна прэзентавала бабулям Яўгена радыёпрымач “Акіян”. Яна патлумачыла, што атрымала яго некалькі год таму ад знаёмага, у той час, калі быў у няволі яе сын Вадзім.

Бабуля Яўгена - Тамара Васьковіч, прачытала свой зварот, напісаны з нагодны дня народзінаў унука. Яе падтрымала Зоя Іванаўна – выказала словы ўдзячнасці ўсім людзям, якія пастаянна падтрымліваюць палітвязня і яго сям’ю.

Анатоль Санаценка, былы працадаўца Васьковіча, прызнаўся, што пад уплывам маладога журналіста і сам пачаў пісаць па-беларуску. У якасці доказу ён прадэкламаваў верш-прысвячэнне бабруйскаму палітвязню.

Бабруйчане салідарныя з палітвязнямі (відэа)

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international