viasna on patreon

На Магілёўшчыне знізіўся давер да міліцыі

2012 2012-02-28T14:43:34+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/milicyja2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У канцы 2011 года толькі 35,9% жыхароў вобласці давярала міліцыянтам. Гэты паказчык на 1,3% ніжэйшы, чым быў у 2010 годзе. У звестках, прыведзеных супрацоўнікамі аддзелу маніторынга штаба МУС Рэспублікі Беларусь, 54,4% магілёўцаў міліцыі давяраюць не ў поўнай меры, а 8,9% не давяраюць зусім.

Апытанне жыхароў праводзілася ва ўсіх раёнах вобласці. Самымі даверлівымі да міліцыянтаў аказаліся жыхары Краснапольскага, Кіраўскага, Глускага і Чэрыкаўскага раёнаў. У гэтых раёнах паказчык даверу перавышаў 40%.

6,7% з апытаных адзначылі грубасць і нетактоўнасць міліцыянтаў.

Сярод крыніц інфармацыі, якія ўплываюць на фарміраванне іміджу міліцыі, 32,3% грамадзянаў назвалі асабісты вопыт, 15,2% -- публікацыі ў прэсе, 10,8% -- дакументальныя перадачы па тэлебачанні і радыё на крымінальную тэматыку, 3,4% - кінафільмы і серыялы, 2,4% - інтэрнэт, 13,9% - размовы з сябрамі і знаёмымі, 5% -  чуткі і выпадковыя размовы.

Праваабаронца Барыс Бухель адзначае, што давер да міліцыі знізіўся ў сувязі са зніжэннем іх прафесіяналізму і маральных якасцяў: “З-за адносна нізкіх заробкаў прафесіяналы звальняюцца. Людзі разбягаюцца і большасць з іх едзе на заробкі ў Расію і ўладкоўваюцца на працу звычайнымі будаўнікамі. Пра гэта казаў таксама падчас асабістай размовы палкоўнік Сяргей Іваноў. Другой прычынай з’яўляецца тое, што вельмі часта міліцыянты выконваюць незаконныя загады начальства. Гэта разбэшчвае іх. Па-трэцяе няма конкурсу ў міліцыю – на працу бяруць абы-каго”, - гаворыць праваабаронца.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства