Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

2012 2012-02-28T12:39:23+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zastaukaludzmizvacca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, "Падзея тыдня", “Асоба. Дзяржава. Грамадства” ды “Праваабарончы каляндар”.

У гэтым выпуску:

Найбольш гучныя парушэнні правоў чалавека і падзеі мінулага тыдня – у “Хроніцы пераследу”.

За бел-чырвона-белы сцяг – 2 гады і месяц калоніі агульнага рэжыму. Такі прысуд пра пазбаўленне волі 24 лютага суд вынес віцебскаму апазіцыйнаму актывісту Сяргею Каваленку. Падрабязнасці судовага працэсу – у рубрыцы “Падзея тыдня”.  

Госць рубрыкі “Асоба. Дзяржава. Грамадства”Наталля Пінчук, жонка Алеся Бяляцкага. Амаль сем месяцаў сям’я старшыні Праваабарончага цэнтра “Вясна” жыве, як кажуць, у іншым вымярэнні. Да звыклых сямейных клопатаў і працоўных абавязкаў, якімі  жыла раней Наталля, дадалася вялікая і важная справа – дапамога мужу як у побытавых пытаньнях, так і ў прадстаўнічых. Што змянілася ў сям’і праваабаронцы, а што заталося дагэтуль нязменным? Пра гэта – інтэрв’ю з Наталляй Пінчук.

У “Праваабарончым календары” 28 лютага – дзень памяці Улафа Пальмэ, швецкага сацыял-дэмакрата, уся дзейнасць якога была скіраваная на развіццё дэмакратыі, захаванне правоў чалавека і міру ва ўсім свеце. Яго імя носіць прэмія за выбітныя дасягненні ў праваабарончай дзейнасці.

У музычных паўзах – лірычныя кампазіцыі гурта “Крама”.

Слухаць выпуск:

http://spring96.org/sites/default/files/2012-02-28_Kuncevich_Ludzmi_Zvacca_Prava_na_Volu_AN.mp3

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international