Дэпутат бундэстага Марылуізэ Бек: супраць дысідэнтаў у Беларусі ідзе мэтанакіраваная барацьба

2012 2012-02-28T11:48:30+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Прыгавор у дачыненні да віцебскага апазіцыянера Сяргея Каваленкі толькі пацвярджае той факт, што супраць дысідэнтаў у Беларусі вядзецца мэтанакіраваная барацьба, лічыць дэпутат бундэстага ад партыі "Зялёныя" Марылуізэ Бек.

"У зняволенні з палітзняволеных здзекуюцца маральна і фізічна ў лепшых сталінскіх традыцыях, каб дабіцца прызнання віны і надоўга выключыць іх з апазіцыйнай барацьбы", — гаворыцца ў заяве Бек.

На думку дэпутата бундэстага, "спробы Лукашэнкі ўмацаваць сваю ўладу праз масавыя рэпрэсіі не маюць будучыні, цяжкі эканамічны крызіс толькі павялічыць народнае нездавальненне ўладай".

Бек заклікае беларускія ўлады вызваліць усіх палітзняволеных і рэабілітаваць іх.

Нямецкі дэпутат таксама заклікае ЕС адмяніць візы для беларусаў, паколькі адкрыццё грамадства самым эфектыўным спосабам будзе садзейнічаць яго падтрымцы.

Марылуізэ Бек пераканана, што Расія, як член Савета Еўропы і абаронца беларускага рэжыму, абавязаная ўступіцца за палітзняволеных.

Актывіст Кансерватыўна-хрысціянскай партыі — БНФ Сяргей Каваленка прыгавораны 24 лютага да двух гадоў і аднаго месяца калоніі агульнага рэжыму за ўхіленне ад адбывання пакарання ў выглядзе абмежавання волі (арт. 415 КК). Размова ідзе пра пакаранне, якое было вынесена Каваленку ў маі 2010 года за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на галоўнай навагодняй ёлцы Віцебска. Адразу пасля затрымання 19 снежня 2011 года Каваленка аб'явіў галадоўку.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international