Алеся Бяляцкага перавялі ў бабруйскую калонію

2012 2012-02-28T10:49:51+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bialiacki_kraty.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Бяляцкі падчас суду

Алесь Бяляцкі падчас суду

Пра гэта паведаміла жонка праваабаронцы Наталля Пінчук, якая 28 лютага наведала менскае СІЗА-1.

Інфармацыю пра перавод мужа ёй даў дзяжурны СІЗА.

На этапе перапраўкі ў калонію ў менскім СІЗА Алесь Бяляцкі прабыў 11 дзён. З жодзінскай турмы № 8 на “Валадарку” яго прывезлі 17 лютага. Пра гэта ён паведаміў сваім сябрам у лісце на мінулым тыдні.

У Бабруйскай папраўчай калоніі №2 старшыня Праваабарончага цэнтра “Вясна” мусіць адбываць пакаранне паводле прысуду суда Першамайскага раёна Менска – 4,5 гады пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Суддзя Сяргей Бандарэнка прызнаў яго вінаватым ва ўхіленні ад падаткаабкладання. Сваёй віны Алесь Бяляцкі не прызнаў, назваўшы прысуд палітычным. Грошы на яго рахунках у Літве і Польшчы не з’яўляліся яго ўласнасцю, а накіроўваліся на дапамогу рэпрэсаваным, аплату адвакатаў і іншыя праваабарончыя патрэбы. Судовая калегія Менгарсуда, якая 24 студзеня разгледзела касацыйную скаргу праваабаронцы, пакінула прысуд у сіле. 

Паштовы адрас калоніі: ПК №2. 213800, Магілёўская вобл., г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international