Паўторны разгляд адміністратыўнай справы студэнткі БДУ працягнецца 12 сакавіка

2012 2012-02-27T18:04:21+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zadziadziuryna.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сьвятлана Задзядзюрына. Фота nn.by

Сьвятлана Задзядзюрына. Фота nn.by

Сёньня ў судзе Партызанскага раёну Менска распачаўся паўторны разгляд адміністратыўнай справы студэнткі БДУ Сьвятланы Задзядзюрынай, якую затрымалі каля Чырвонага касьцёла падчас акцыі 19 сьнежня 2011 года. Справу разглядае суддзя Мар’яна Ваўчкова.

Суд заслухаў паказаньні спецназаўца Дзьмітрыя Абраменкі і ўчастковага з Маскоўскага РАУС Аляксея Давыдзюка, а таксама 2 сьведкаў  боку абароны. Разгляд справы працягнецца 12 сакавіка.

За ўдзел у акцыі суд Партызанскага раёну пакараў Сьвятлану Задзядзюрыну штрафам у памеры 25 велічыняў. Аднак 16 студзеня Менскі гарадскі суд адмяніў пастанову суду першай інстанцыі і адправіў справу на паўторны разгляд.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства