Валерый Шчукін выйграў суд

2012 2012-02-27T16:30:11+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be
Суд Слуцкага раёна прызнаў вядомага ў краіне праваабаронцу Валерыя Шчукіна невінаватым у справе “імянных рыдлёвак”. 

Ягоны крыўдзіцель – цяпер ужо былы трактарыст КУП “Слуцкая ЖКГ Яўген Дуда – прызнаў сваю віну ў нанясенні істцу матэрыяльнай і маральнай страты падчас суботніка на могілках у Слуцку.

У выніку паміж Валерыем Шчукіным і Яўгенам Дудой была падпісана міравая дамова, па якой адказчык пагадзіўся задаволіць прэтэнзіі істца. Суд адбыўся ў гэтым месяцы, а справа закруцілася ў кастрычніку мінулага года...

Тады, падчас суботніка, гараджане прыводзілі ў парадак гарадскія могілкі, дакладней –  участак старых закінутых магіл. На той суботнік былі запрошаны і мясцовыя дэпутаты. Ім нават рыдлёўкі ўручылі (персанальныя) з іхнымі прозвішчамі на чаранках. Тыя рыдлёўкі чамусьці прыйшліся не па нораву міліцыянтам. Скончылася ўсё тым, што рыдлёвачны шыхт пераехаў трактар... Відаць, трактарыст быў з ліку тых, пра каго звычайна кажуць: папярод бацькі ў пекла сунуўся. А можа проста выслужыцца хацеў, хто яго ведае.

Увогуле, праблема ўпарадкавання старых гарадскіх могілак мае працяглую гісторыю. Да яе датычна яшчэ адна праваабаронца, і проста прынцыповая жанчына – мясцовая жыхарка Зінаіда Цімошак. Яна неаднаразова ўшчувала “вертыкаль” і “народных абраннікаў”, заклікала іх да грамадзянскай і чыноўніцкай адказнасці, каб тыя парупіліся пра добраўпарадкаванне, а не прыпісвалі ёй незаконныя дзеянні. Але тыя сталі ў позу, пачалі ёй “выкручваць” рукі... Яе і прызналі вінаватай у арганізацыі выстаўкі 23-х “імянных рыдлёвак”. За тое правапарушэнне грамадзянскай актывістцы ўляпілі штраф у памеры 20 базавых велічынь...

Тым часам высвятляецца, што праваабаронца Шчукін не адно абаронца сваіх правоў, але яшчэ і сапраўдны джэнтльмен. У часе судовага працэсу, гэтак сама як і  зараз, ён цвердзіць: “Я сам купіў  тыя рыдлёўкі, сам прывёз і сам устанавіў. Таццяна Цімошак, якая ўдзельнічала ў суботніку, не мае ніякага дачынення да ўстаноўкі “імянных рыдлёвак”. Яна пакарана за ўчынак, які не ўчыняла...” Але суд гэта не праняло. Можа таму, што жанчына-актывістка – як тая костка ў горле для мясцовай улады?..

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international