Светлагорскія ўлады не будуць ствараць грамадскую камісію па пытаннях будаўніцтва завода беленай цэлюлозы

2012 2012-02-27T14:30:47+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/chyny.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Светлагорскі райвыканкам і райсавет адказалі адмовай на прапанову ініцыятыўнай групы стварыць грамадскую камісію па праблемах будаўніцтва ў райцэнтры завода беленай цэлюлозы. Зварот да ўладаў з прапановай стварыць такую камісію з уключэннем у яе прадстаўнікоў грамадскасці, райсавета і райвыканкама, інспекцыі прыродных рэсурсаў і іншых зацікаўленых арганізацый грамадзяне накіравалі 27 студзеня. Такая ініцыятыва ўзнікла ў грамадзян пасля праведзенага 23 студзеня сходу, па выніках якога стала зразумела: жыхары райцэнтру і вёскі Якімава Слабада – катэгарычна супраць будаўніцтва, а ўлады – толькі «за».

У сваім адказе ўлады спасылаюцца на тое, што стварэнне грамадскай камісіі не прадугледжана Орхускай экалагічнай канвенцыяй. Але ж канвенцыя і не забараняе ствараць такую камісію. Паводле артыкула 34 Канстытуцыі, грамадзянам гарантуецца права на атрыманне і распаўсюд поўнай, сапраўднай і своечасовай інфармацыі аб эканамічным жыцці і стане навакольнага асяроддзя.

Жыхары Светлагорска і вёскі Якімава Слабада занепакоены, што ў дадзенай мясцовасці будзе створана яшчэ адна шкодная вытворчасць. У Светлагорску і так кепская экалагічная сітуацыя, «дзякуючы» такім прамысловым прадпрыемствам, як ТЭЦ, «Хімвалакно» і Цэлюлозна-кардонны камбінат.

Дарэчы, каля плануемага месца будаўніцтва новага завода, літаральна ў пяцістах метрах знаходзіцца вёска Якімава Слабада, а ў шасцістах – рака Бярэзіна.

Завод па вытворчасці сульфатнай беленай цэлюлозы з выпрацоўкай каля 400 тысяч тон у год плануецца пабудаваць за кітайскія інвестыцыі памерам каля 650 мільёнаў даляраў.

Нагадаем, што гэта не першы канфлікт паміж беларускімі грамадзянамі і ўладамі з-за будаўніцтва прамысловых аб'ектаў, прычым з прыцягненнем кітайскага капіталу. Так, на 80 квадратных кіламетрах каля Мінску, пад Смалявічамі, плануецца размясціць Кітайска-беларускі індустрыяльны парк. Вось толькі ў людзей, якія жывуць на дадзенай тэрыторыі, і маюць тут дачы, ніхто не спытаўся – ці хочуць яны гэтага, ці згодны на тое, каб іх дамы былі прынесены ў ахвяру індустрыяльнаму парку.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international