Еўрапейскі саюз адклаў “беларускае пытанне”?

2012 2012-02-27T10:24:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Эксперты кажуць пра таемныя перамовы паміж Мінскам і Еўропай.

27 лютага збяруцца міністры замежных справаў краін-удзельніц ЕС, каб абмеркаваць Сірыю, Егіпет, Паўднёвы Каўказ, Косава, а таксама сітуацыю на Блізкім Усходзе. Як даведалася Еўрарадыё, “беларускага пытання” ў парадку дня не значыцца.

“У выпадку Беларусі мы маем рашэнне пра абмежавальныя меры. Рашэнне адносна пашырэння крытэрыяў, па якіх асоба можа быць уключаная ў "чорны спіс", было прынятае яшчэ ў студзені. Зараз краіны-сябры ЕС працуюць над абазначэннямі і сродкамі дадатковага ціску на беларускія ўлады. Але ў дадзены момант гэтая праца яшчэ працягваецца. Таму я не магу дакладна вам сказаць, калі яна скончыцца”, — распавядае Еўрарадыё прэс-сакратар Вярхоўнага прадстаўніка Еўрасаюза Мая Качыянчыч.

Чакалася, што 27 лютага Еўрасаюз пашырыць “чорны спіс” адказных за рэпрэсіі. У прыватнасці пра гэта казаў прадстаўнік Еўрасаюза Гунар Віганд падчас візіту ў Беларусь.

На думку палітолага Аляксандра Папко, неўнясенне “беларускага пытання” ў парадак дня Савета міністраў замежных спраў на 90 адсоткаў азначае, што гэтая тэма разглядацца не будзе. Тым больш, што ў ЕС ёсць і іншыя праблемы для абмеркавання.

Аляксандр Папко: “А зараз у свеце адбываецца вельмі шмат напружаных рэчаў — такіх як сітуацыя ў Сірыі, Іране, гандлёвыя стасункі. Так што беларускае пытанне не абавязкова павінна быць першым”.

Аляксандр Папко лічыць, што паўплываць на рашэнне Еўрасаюза мог і нядаўні скандал, звязаны з прапановамі скараціць “чорны спіс”.

Аляксандр Папко: “Я маю на ўвазе пытанне ці прапановы перагледзець крытэрыі санкцыяў, ці крытыка санкцыяў з боку беларускіх экспертаў, якія казалі, што крытэрыі вельмі туманныя. Гэта магло паўплываць на тое, што рашэнне было адпраўлена на дапрацоўку”.

Палітолаг Юрый Чавусаў кажа, што зараз адбываецца новы раўнд таемных перамоваў паміж ЕС і беларускімі ўладамі. Хоць абодва бакі не вельмі ахвотна даюць інфармацыю СМІ на гэты конт, але адсутнасць “беларускага пытання” падчас паседжання 27 лютага толькі даказвае наяўнасць такіх перамоваў. 

Юрый Чавусаў: “Адсутнасць беларускага пытання ў парадку дня Савета ЕС можа сведчыць пра тое, што гандаль працягваецца. І разам з жорсткімі заявамі бакі абменьваюцца больш ціхімі мэсэджамі на дыпламатычным узроўні”.

Паводле слоў Юрыя Чавусава, зараз існуе дзве пазіцыі адносна пашырэння візавага ўздзеяння на беларускія ўлады. Але самі візавыя абмежаванні, на думку Юрыя Чавусава, не задавальняюць нікога.

Юры Чавусаў: “Адны прапаноўваюць больш узмацніць санкцыі і кажуць, што візавых санкцый недастаткова. З іншага боку скептыкі ў дачыненні да санкцыяў кажуць, што візавыя абмежаванні трэба адмяняць, але не на карысць эканамічных санкцыяў, а на карысць палітыкі ўцягвання”.

Цікава, што думаюць наконт мэтазгоднасці выкарыстання візавых санкцый у самім Еўрасаюзе. Калі таксама вагаюцца, то незразумела, які іншы метад уздзеяння на Мінск выбяруць еўрачыноўнікі.

Поўны варыянт "чорнага спісу" беларускіх чыноўнікаў, складзены Еўрасаюзам

Глядзі таксама:

Савет ЕС растлумачыў, якім чынам можна выйсці з "чорнага спісу"

Беларусы з “чорнага” спіса: Перад кім нам скардзіцца?!

Чытаць далей:
http://euroradio.fm/report/chorny-spis

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international