“Андрэй Саннікаў. Хроніка суднага часу” на YouTube (відэа)

2012 2012-02-27T12:34:34+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sannikau_za_kratami.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Міні-фільм “Хроніка суднага часу” прысвечаны былому кандыдату ў прэзідэнты Андрэю Саннікаву, які асуджаны на 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму па крымінальнаму артыкулу "масавыя беспарадкі".

 8 Сакавіка палітвязень адзначыць за кратамі свой 58-ы дзень народзінаў. Дашлі паштоўку зняволенаму палітыку і падтрымай яго ў  складаных жыццёвых варунках. Адрас: 211300, Віцебская вобл., Віцебскі р-н, п.Віцьба, папраўчая калонія № 3, Саннікаву Андрэю Алегавічу

У канцы студзеня стала вядома, што экс-кандыдат, каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў напісаў прашэнне аб памілаванні. Па словах жонкі палітыка Ірыны  Халіп, гэта адбылося ў канцы лістапада мінулага года пад уздзеяннем катаванняў, згодна з Дэпартаментам выканання пакаранняў МУС - у канцы снежня. Як сцвярджаюць у МУС, 23 студзеня адміністрацыя калоніі «Віцьба-3», дзе адбывае пакаранне Саннікаў, перадала прашэнне ў аддзел па пытаннях грамадзянства і памілавання Адміністрацыі Лукашэнкі. Дата паседжання камісіі па памілаванні невядомая. Акрамя таго, на самай справе яна нічога самастойна не вырашае, а толькі рэкамендуе кіраўніку дзяржавы памілаваць альбо не таго ці іншага асуджанага. Канчатковае рашэнне - заўсёды за Аляксандрам Лукашэнкам. 

 

 

“Андрэй Саннікаў. Хроніка суднага часу” на YouTube (відэа)

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international