Галадоўка берасьцейскіх прадпрымальнікаў была не дарэмнай

2006 2006-09-14T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі адменены рэспубліканскі збор за выкарыстаньне ў прадпрымальніцкай дзейнасьці транспартных сродкаў, паведамляе Радыё Свабода. 13 верасьня Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ № 569, які скасоўвае патрабаваньні ягонага указу №140 ад 22 сакавіка 2004 году.

Любоў Разановіч, адна з удзельніц галадоўкі ўладальнікаў і вадзіцеляў маршрутных таксі ў Берасьці, заявіла, што справядлівасьць адноўленая дзякуючы паведамленьням пра іх акцыю пратэсту ў СМІ: “Гэта, на мой погляд, стала вызначальным у скасаваньні прэзыдэнцкага ўказу”.

Любоў Разановіч з калегамі галадалі некалькі тыдняў у ліпені і жніўні гэтага году, яны дамагаліся скасаваньня рэспубліканскага збору.

Уладальнікі маршрутных таксі ў Берасьце атрымалі ліцэнзію на прадпрымальніцкую дзейнасьць задоўга да ўступленьня ў сілу указа №140 ад 22 сакавіка 2004 году. Але на пачатку гэтага году прадпрымальнікі атрымалі рахункі на аплату рэспубліканскага збору, пеняў і штрафаў агулам на 80 мільёнаў рублёў”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international